Similar presentations:
Гістарычная веліч асобы Барбары. Радзівіл у мастацве: літаратуры і тэатры
1.
Гістарычная веліч асобы БарбарыРадзівіл у мастацве: літаратуры і
тэатры
Аўтар:
Ванецкая Аліна Мікалаеўна
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа № 114
г. Мінска імя Сімона Балівара» 9 клас
Навуковыя кіраўнікі:
Бабкова Дар’я Уладзіміраўна, настаўнік беларускай мовы і
літаратуры, дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя
школа № 114 г. Мінска імя Сімона Балівара».
Чапкоўская Кацярына Сяргееўна, настаўнік беларуская
мовы і літаратуры, дзяржаўнай ўстановы адукацыі
«Сярэдняя школа № 114 г. Мінска імя Сімона Балівара».
2.
Рысы вобліку, характару, абставінжыцця
Барбары Радзівіл:
«самая прыгожая жанчына дзвюх дзяржаў
– Польшчы і Вялікага княства Літоўскага»;
«дваццацігадовая ўдава»:
«каралева ў жамчужных пацерках»;
«ахвяра свекрыві»;
«самая прыгожая жанчына Рэнесансу»;
«вялікая распусніца»;
«каханая»;
«пакутніца»;
«прывід»;
«святая»
3.
4.
Мэта:выяўленне падабенстваў і адрозненняў вобраза Барбары Радзівіл на пракладзе
літаратурных твораў і тэатральнай пастановы.
Задачы:
1. Вывучыць гісторыю паходжання вобраза Барбары Радзівіл.
2. Прааналізаваць вобраз Барбары Радзівіл у літаратурных творах.
3. Параўнаць вобраз Барбары Радзівіл у літаратуры і тэатры.
Аб’ект даследавання:
гістарычная драма Аляксея Дударава «Чорная панна Нясвіжа» і п’еса Раісы
Баравіковай «Барбара Радзівіл», сцэнічная пастанова.
Прадмет даследавання:
вобраз Барбары Радзівіл у літаратуры, гісторыі і тэатры.
5.
6.
Аляксей ДудараўРаіса Баравікова
7.
Фрагменты са спектаклю8.
Вобраз Барбары РадзівілДачка кашталяна віленскага і вялікага
гетмана ВКЛ Юрыя Радзівіла. У 1537
аддадзена замуж па маёмасны
меркаваннях за навагрудскага (пазней
трокскага) ваяводу Станіслава
Гаштольда. Пасля яго смерці сышлася з
Жыгімонтам Аўгустам (1543). Пачуцці
вялікага князя да Барбары імкнуліся
выкарыстаць для ўмацавання ўласных
пазіцый яе брат Мікалай Радзівіл Руды
і стрыечны брат Мікалай Радзівіл
Чорны.
9.
Вывады:I. У п’есе Раісы
Баравіковай «Барбара
Радзівіл» актуалізаваны
праблемы класічнай
шэкспіраўскай драмы:
улада і асоба, свабода і
адказнасць, я і
грамадства і г.д.
10.
II. Раіса Баравікова і АляксейДудараў праз прызму кахання
Жыгімонта і Барбары
ўвасобілі ў сваіх творах
канфлікт і супярэчнасці той
эпохі. Драматычныя паэмы
«Чорная панна Нясвіжа» і
Барбара Радзівіл створаны на
аснове сапраўдных фактаў
жыцця Барбары, а гендэрныя
адрозненні ў адлюстраванні
гераіні Аляксеем Дударавым і
Раісай Баравіковай
відавочныя.
Р. Баравікова
«Барбара Радзівіл»
А. Дудараў
«Чорная панна Нясвіжа»
творы створаны на аснове сапраўдных фактаў жыцця Барбары Радзівіл;
праз вобраз Барбары Р. Баравікова і А. Дудараў увасобілі ў сваіх творах канфлікт і
супярэчнасці той эпохі;
яна не стала дзяржаўнай дзеячкай, не ўздзейнічала на сацыяльна-палітычныя працэсы
ў княстве;
паказана як прадстаўніца рода Радзівілаў, была каханай жанчынай, а затым і жонкай
караля Польшчы;
галоўная гераіня Барбара Радзівіл стаіць перад выбарам: улада ці пачуцці, свабода ці
адказнасць, асабістае ці грамадскае;
для стварэння псіхалагічнага партрэта Барбары пісьменнік выкарыстоўвае рэплікі
іншых персанажаў;
вобраз Барбары ў паэме з’яўляецца цэнтральным, праз яго вымалёўваюцца іншыя
вобразы;
Адрозненні:
засяродзіла ўвагу на праяўленні
ўласнага погляду на справы;
у меншай ступені паказаў пачуццёвасць
вобраза;
актыўная;
вобраз Барбары Радзівіл паказаны ў
дынаміцы, развіцці;
гендэрная трактоўка вобраза: Р.
Баравікова бачыць у пачуццях перавагу
плоцевага пачатку над платанічным;
Барбара атручвае сябе сама.
засяродзіў увагу на эмацыянальным
стане гераіні;
у меншай ступені паказаў рэалістычныя
рысы;
пасіўная;
вобраз Барбары Радзівіл у паэме некалькі
адасобленая ад рэалій часу;
гендэрная трактоўка вобраза: вобраз
Барбары А. Дударава вылучаецца
глыбінёй лірызму, чысцінёй пачуцця,
вышынёй рамантызацыі кахання;
Барбару атручваюць.
11.
III. У п’есах Раісы Баравіковайі Аляксея Дударава
прысутнічаюць пэўныя
тыпалагічныя супадзенні і
адрозныя мастацкія
вырашэнні адной гісторыікахання Барбары і Жыгімонта.
12.
З даследавання вынікае, што цікавасцьда гістарычнага мінулага ўзрастае ўсё
больш і больш. У будучым мы плануем
працягваць вывучаць вобраз Барбары
Радзівіл праз даследаванне мастацкіх
твораў. Сабраны матэрыял будзе
прадстаўляць каштоўнасць пры
вывучэнні літаратуры праз прызму
гісторыі роднага краю, бо вельмі важна
захаваць памяць.