1.59M
Category: literatureliterature

Я. Сіпакоў

1.

Яскравы прадстаўнік сучаснай беларускай літаратуры.

2.

Дзяцінства, малалецтва, юнацтва
Творчасць
Дасягнення
Апошні шлях

3.

Дзяцінства, малалецтва, юнацтва
Нарадзіўся 15 студзеня 1936 годзе ў вёсцы Зубрэвічы
Аршанскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Вучыўся ў Зубрэвіцкай сярэдняй школе і адначасова
працаваў паштальёнам.
Скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага
дзяржаўнага універсітэта (1960).
Працаваў у шклоўскай раённай газеце «Чырвоны
барацьбіт» (1954 - 1955), у часопісе «Вожык» (1960-1973), з
1973 - загадчык аддзела мастацтва, крытыкі і бібліяграфіі
часопіса «Маладосць» (з 1989 г. - адказны сакратар).
Яго дзянцінства прыйшлося на гады Вялікай Айчыннай
вайны і пасляваеннага ліхалецця. Разам са сваімі
аднагодкамі Янка Сіпакоў адносіцца да аўтараў
"філалагічнага пакалення", "дзяцей вайны",
"шасцідзясятнікаў".

4.

Творчасць
Ранняя творчасць Янкі Сіпакова характарызуецца шчырлівай
даверлівасцю і лірычнасцю, глыбокай душэўнасцю, засярождваецца на
унутраным свеце чалавека. Першы верш быў надрукаваны ў 1953 у
аршанскай раённай газеце «Ленінскі прызыў».
Вось некалькі зборнікаў, якія адосяцца да раняй творчасці пісьменніка:
"Сонечны дождж "
"Вочы ў вочы"
"Лірычны вырай"
"Веча славянскіх балад"
"Дзень"
"У поўдзень, да вады"
"З вясны ў лета"
"Выбраныя творы"
Творы напоўнены святлом і сонцам, шчырасцю і дабрынёй,
юнацкай усхваляванасцю, болем аб незабыўным, перажытым.

5.

Творчасць
Пошукі ў прозе Янка Сіпакоў пачаў нарысамі «Акно, расчыненае ў зіму», «Па
зялёную маланку», «Там, дзе Сібір», «Даверлівая зямля», "Блуканне па
іншасвеце", «Жанчына сярод мужчын», «Усе мы з хат» . У прозе мастак
звяртаўся да мінулых часоў і сённяшняга дня, пісаў пра гістарычныя падзеі,
набалелыя праблемы штодзённасці, марыў, разважаў, асэнсоўваў і
пераасэнсоўваў адвечныя пытанні. Янка Сіпакоў карыстаўся формай вольных
назіранняў, якія выліваліся ў нарысы, эсэ, апавяданні. Творчасць рознілася па
змесце і па тэматыцы, былі цыклы мініяцюр, гістарычных апавяданняў,
зборнікі гумарэсак, фантастычна-прыгодніцкія аповесці.

6.

Творчасць
Прыродныя і экалагічныя катастрофы гэтаксама знаходзяць сваё
адлюстраванее ў творчасці Янкі Сіпакова. Трагедыя землятрусу ў Арменіі
раскрыта ў кнізе паэм у прозе "Ахвярны двор", чарнобыльскай катастрофе
прысвечана паэма «Одзіум». Янка Сіпакоў успрымае чарнобыльскую бяду
як несправядлівую д'ябальскую кару, звяртаецца да Усявышняга з
просьбай заступіцца за Беларусь. Паэта не пакідае надзея на
непераможнасць і бясконцасць жыцця: «I ўсё ж падай, семя, на маю
зняможаную зямлю! I прарастай. I спялі такую патрэбную нам зараз
надзею. Бо, калі ёсць бяда, трэба, каб была і надзея».

7.

Творчасць
Паэзія на гістарычную тэматыку - прыкметная частка творчасці Янкі
Сіпакова. Тут не адбываецца так званай "лірызацыі" рэчаіснасці, эмоцыі і
хваляванні стрымліваюцца, увага аддаецца сюжэту, падзеям, асобным
дэталям, гісторыя падаецца ажыўлёна, аб'ектыўна, параўноваючы
розныя часы. Янка Сіпакоў імкнуўся ахапіць шмат падзей, выказаць сваё
меркаванне аб лёсе і жыцці. З гэтай прычыны балады складаюць значную
частку гістарычнай паэзіі. Янку Сіпакова цікавіла гісторыя славянства,
якая была трагічнай цягам многіх стагоддзяў. Ён лічыў, што ніхто і нішто
не пазбавіць славян ад іх культуры, што трэба быць патрыётам, шанаваць
родную мову і гісторыю. Усё гэта ўвасобілася ў кнігу "Веча славянскіх
балад".

8.

Творчасць
Пераклаў на беларускую мову кнігі паэзіі - «Лісце травы» У.Уітмена (1978),
«Турэмны дзённік» Хо Шы Міна (1985), «Санеты бяды» Ф.Прэшарна (1987),
паасобныя творы А.Пушкіна, А.Міцкевіча, Т.Шаўчэнкі, А.Блока, А.Туманяна,
А.Цэрэтэлі, С.Квазімоды, Д.Максімовіч, І.Межэлайціса, І.Сарайліча,
Р.Гамзатава, Д.Паўлычкі, А.Сійга, Ю.Марцінкявічуса, Г.Эміна, А.Малдоніса,
А.Салакауры, урыўкі з «Калевалы» і інш.

9.

Дасягнення
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за кнігу паэзіі «Веча славянскіх
балад». Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (1997).

10.

Апошні шлях
Яго не стала 10 сакавіка. 15 студзеня пісьменнік адзначыў 75-годдзе.
Генадзь Бураўкін пра смерць Янкі Сіпакова:
-Ён не быў рэзкім з сябрамі. Не быў радыкальным у іншых пытаннях. Быў
мяккім, памяркоўным беларусам.Бог бачыць тое, што не бачым мы, і спрыяе,
каб таленты паспелі ўсё зрабіць на зямлі, што ім адведзена. Янка таленавіта і
шмат працаваў і ў паэзіі, і ў перакладах, і ў прозе, і ў эсэістыцы. І асабліва за
апошнія гады так шмат кніжак падараваў, што я нават па-сяброўску
зайздросціў яму. Цяпер разумею, што яму трэба было расказаць пра свае
Зубрэвічы, пра сяброў, пра сваю бібліятэку… Дзякуй Богу, што ён паспеў гэта
зрабіць.Не хочацца згаджацца з тым, што ён больш не патэлефануе і не скажа:
«Генадзь, у мяне новая кніга выйшла. Як яе перадаць табе?» Думаю, што яшчэ
шмат засталося ненадрукаванага ў яго. І ўсё павінна выйсці. Але падаруе
новыя кнігі мне ўжо не ён.Хочацца папрасіць даравання ў Янкі за тое, што яго
імя выкідаецца са студэнцкіх праграм за тое, што ён да канца ціха, але
прынцыпова любіў Беларусь, што ён не ўяўляе сябе на іншай службе, як
Беларусі і яе народу.
English     Русский Rules